Тэрытарыяльнай абаронай трэба займацца на прафесійным узроўні - Мікалай Шарснёў

Территориальной обороной нужно заниматься на профессиональном уровне - Николай Шерстнёв
Тэрытарыяльная абарона - гэта не гульня, ёй следва е займацца на прафесійным узроўні. Аб гэтым заявіў старшыня Віцебскага аблвыканкама, начальнік зоны тэрытарыяльнай абароны Віцебскай вобласці Мікалай Шарстнёў, які прыняў удзел у мерапрыемствах па тэрытарыяльнай абароне ў ходзе вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2017".








Практычныя манеўры вучэння па тэрытарыяльнай абароне прайшлі на тэрыторыі Глыбоцкага раёна з удзелам старшынь рай- і гарвыканкамаў вобласці. Па словах старшыні аблвыканкама, дадзеныя мерапрыемствы - гэта каласальны вопыт для Глыбоцкага раёна. "Мы не дарма сёння працуем са старшынямі райвыканкамаў. Важна, каб усе ўбачылі і разумелі, як гэта робіцца. Гэта не гульня. Тэрытарыяльнай абаронай трэба займацца сур'ёзна на прафесійным узроўні", - падкрэсліў ён.

Мікалай Шарстнёў адзначыў, што галоўная задача тэрытарыяльнай абароны - гэта абарона стратэгічна важных аб'ектаў, размешчаных на канкрэтнай тэрыторыі. Размова ідзе аб аб'ектах водазабеспячэння, энергетыкі, харчовых прадпрыемствах, прамысловым комплексе.

Губернатар звярнуў увагу, што абараніць усе гэтыя аб'екты ў выпадку дыверсій можна толькі цесна кантактуючы з узброенымі сіламі. "На вучэнні мы акцэнтавалі ўвагу не толькі на тым, як арганізаваць тэрытарыяльную абарону, але і на тым, якім павінна быць узаемадзеянне з узброенымі сіламі краіны. Мы на практыцы адпрацавалі асобныя моманты. У далейшым такія мерапрыемствы будуць праходзіць у кожным раёне", - распавёў кіраўнік вобласці.<







Даючы ацэнку праведзенай працы і практычным манеўрам, Мікалай Шэрстнёў падкрэсліў, што ўсе паставіліся да мерапрыемства вельмі адказна. "І тыя, каго прызвалі, і кіраўніцтва раёна - на вышыні. Грамадзянскае насельніцтва таксама праявіла высокую свядомасць", - лічыць губернатар. Ён прывёў у прыклад выпадак у адной са школ. Праваахоўнікам паступіла паведамленне, што ў школе з урны тырчаць правады. Міліцыя адразу ж адрэагавала на званок. Аказалася, што электрык рамантаваў праводку і выкінуў у смецце абрэзкі. "Добра, што людзі праяўляюць увагу да такіх момантаў, - сказаў Мікалай Шэрстнёў. - З'явіліся незнаёмыя людзі ў наваколлі - тут жа пайшлі званкі ад мясцовых жыхароў. Гэта сведчыць аб тым, што наша грамадзянскае насельніцтва таксама вельмі адказна падыходзіць да пытанняў бяспекі".

Кіраўнік вучэнняў, начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны - намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі генерал-маёр Сяргей Дудко акцэнтаваў увагу на тым, што падобныя вучэнні патрэбныя для адпрацоўкі пытанняў тэрытарыяльнай абароны на практыцы. Статыстыка канфліктаў, што адбываюцца ў свеце, паказвае значныя ахвяры сярод мірнага насельніцтва. "Наш падыход да арганізацыі тэрытарыяльнай абароны - забяспечыць у першую чаргу бяспеку насельніцтва. І сёння на занятках мы адпрацоўваем гэтае пытанне, звяртаем увагу кіраўнікоў раёнаў і гарадоў, што першачарговое значэнне для іх мае бяспека насельніцтва", - растлумачыў Сяргей Дудко.

Старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Мархат у сваю чаргу распавёў, што ў раёне была праведзена вялікая праца па мабілізацыі насельніцтва, фарміраванні штаба. "Нам трэба было размясціць людзей, вылучыць месцы для заняткаў страявой падрыхтоўкай, стральбой і г.д. Усе мерапрыемствы былі набліжаны да ваеннага часу. Я ўдзячны глыбачанам за тое, што яны адказна паставіліся да правядзення вучэнняў, дзейнічалі зладжана і

адказна", - адзначыў кіраўнік раёна.

Асабіста для Алега Морхата вучэнні сталі "вялікай школай і каштоўным вопытам". "Мяне парадаваў узровень адказнасці нашых ваеннаабавязаных. Мы правялі прыняцце прысягі ў святым для глыбчан месцы - парку Перамогі. На гэтым мерапрыемстве прысутнічалі жыхары Глыбокага, родныя і блізкія ваеннаабавязаных, моладзь. Гэта было прыгожае ўрачыстае мерапрыемства, сапраўднае свята", - падзяліўся ўражаннямі старшыня райвыканкама.

У Глыбоцкім раёне тэрытарыяльныя войскі ва ўзаемадзеянні з прадстаўнікамі сілавых структур раёна на практыцы прадэманстравалі рашэнне некалькіх задач. Было паказана абсталяванне і арганізацыя службы на КПП, дзеянне нарада па КПП падчас дагляду і затрымання дыверсійна-разведвальнай групы праціўніка на транспартных сродках. Акрамя гэтага разыграна адлюстраванне нападу дыверсійна-разведвальнай групы на ахоўны стратэгічна важны аб'ект, а таксама эпізод з захопам закладнікаў у населеным пункце. Злачынная група, якая захапіла адміністрацыйны будынак, была ліквідавана, закладнікі не пацярпелі.

Алена Ціханава. Фота Аляксандра Хітрова. БЕЛТА.