Тэрытарыяльнымі камісіямі па выбарах Прэзідэнта акрэдытавана 800 нацыянальных назіральнікаў
Тэрытарыяльнымі камісіямі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь акрэдытавана 800 нацыянальных назіральнікаў, заявіў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка на пасяджэнні ЦВК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Па стане на 18 лістапада пры выбарчых камісіях акрэдытавана 800 нацыянальных назіральнікаў. З іх 102 - моладзь ва ўзросце да 31 года, 590 жанчын, палітычныя партыі вылучылі 144 назіральнікі, грамадскія аб'яднанні - 579", - адзначыў Ігар Карпенка.
Пры ЦВК Беларусі акрэдытавана шасцёра нацыянальных назіральнікаў.