Тэхніка ў гаспадарках Віцебскай вобласці гатова да правядзення вясенніх палявых работ
Нягледзячы на фінансавыя цяжкасці і недахоп абаротных сродкаў, да працы падрыхтавана амаль тысяча энергонасычаных трактароў, 1400 плугоў, больш за 660 камбінаваных глебаапрацоўчых пасяўных агрэгатаў і іншая тэхніка.
Па патрабаванні кіраўніцтва вобласці ворыва будзе весціся ў тры змены, падрыхтоўка глебы – мінімум у дзве. Дэфіцыт механізатарскіх кадраў кампенсуецца за кошт унутранага перамяшчэння па гаспадарцы, дапамогі гарадскіх прадпрыемстваў і навучальных устаноў.
Для правядзення пасяўной па распараджэнні Прэзідэнта Беларусі з растэрміноўкай плацяжу выдзелена 8,2 тыс. т паліва. Дапамогі хопіць прыкладна на 67% ад аб'ёму работ.
Ва ўмовах недахопу паліва асаблівую ўвагу трэба ўдзяляць правільнай арганізацыі работ, рэгуляванню машын, рацыянальнаму падыходу ў выкананні тэхналагічных аперацый.
"Віцебскія весткі".