«Тэхналіт-Полацк» у студзені прыступіць да серыйнай вытворчасці казаноў

10 снежня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. ААТ "Тэхналіт-Полацк" у студзені 2011 года прыступіць да серыйнай вытворчасці казаноў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар прадпрыемства Леанід Пятроў. Паводле яго слоў, цяпер прадпрыемства штомесяц выпускае на дзеючым абсталяванні 100-150 казаноў. Для асваення маштабнай вытворчасці закуплена ўкраінская спецыялізаваная лінія і халадзільнае абсталяванне агульным коштам Br400 млн., устаноўленыя на асобным вытворчым участку ў ліцейным цэху. На працягу снежня на лініі будуць праводзіцца пусканаладачныя работы і абкатка, а са студзеня прадпрыемства мае намер прыступіць да серыйнай вытворчасці казаноў. Першапачатковыя партыі складуць больш за 1 тыс. штук аб'ёмам 4,5 л, 8 л, 12 л і 20 л. Затым паступова яны будуць нарошчвацца. Рашэнне развіваць выпуск гэтай прадукцыі абумоўлена узрослым попытам на яе ў сувязі з павелічэннем будаўніцтва прыватнага жылля як у Беларусі, так і ў Расіі. Гэта пацвярджаюць і шматлікія заяўкі на казаны, якія ўжо паступілі на "Тэхналіт-Полацк" з Беларусі і Расіі. Касаючыся планаў развіцця прадпрыемства, Леанід Пятроў адзначыў значнасць адобранай на IV Усебеларускім народным сходзе Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады і выступлення кіраўніка дзяржавы. "Усе прынятыя на сходзе рашэнні абгрунтаваныя, дапамогуць у нашай далейшай працы, уліваюць упэўненасць у будучыні", - падкрэсліў ён. Так, сярэдні заробак на "Тэхналіт-Полацк" за лістапад склаў Br1,520 млн., такі ж ён чакаецца і за снежань. У цэлым даходы работнікаў прадпрыемства выраслі ў гэтым годзе ў параўнанні з 2009-м на 23%. "Захаваўшы гэту дынаміку, цалкам рэальна дасягнуць за наступнае пяцігоддзе заробку ў $1 тыс.", - перакананы кіраўнік, дадаўшы, што галоўнае для дасягнення любой мэты - мэтанакіраваная і якасная праца. У студзені-лістападзе прадпрыемства выпусціла прадукцыі на Br18,6 млрд., або 116% да аналагічнага перыяду мінулага года. Экспарт узрос у 2,4 раза да $2,2 млн. Паказчык па энергазберажэнні склаў мінус 15% пры заданні мінус 12%. Інвестыцыі ў асноўны капітал па выніках года чакаюцца на ўзроўні каля Br1,2 млрд. Прадпрыемства заснавана ў 1927 годзе. Спецыялізуецца на вырабе вырабаў з шэрага чыгуну і прадукцыі металаапрацоўкі. Сярэднеспісачная колькасць працаўнікоў - 360 чалавек. Увод у эксплуатацыю новага вытворчага ўчастка па выпуску казаноў дазволіць прадпрыемству арганізаваць 10 дадатковых працоўных месцаў.-0-