Тэхпераўзбраенне сельгаспрадпрыемстваў Віцебскай вобласці завершыцца сёлета - А.Косінец
17 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Тэхнічнае пераўзбраенне сельгаспрадпрыемстваў Віцебскай вобласці завершыцца сёлета. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У 2010 годзе сельгасарганізацыі вобласці атрымаюць 3 тыс. адзінак тэхнікі - столькі ж, колькі ў 2009 годзе. На гэтыя мэты будзе накіравана Br578 млрд. 100 новых энерганасычаных трактароў ужо паступіла ў гаспадаркі.
Аляксандр Косінец нагадаў, што за гады рэалізацыі праграмы адраджэння і развіцця сяла ў АПК накіравана Br11,6 трлн., з іх Br3 трлн. - у сацыяльную сферу, уведзена ў строй 176 аб'ектаў вытворчага прызначэння.
Гаворачы аб эфектыўнасці ўкладзеных сродкаў, старшыня аблвыканкама адзначыў, што ў 2009 годзе на развіццё вёскі было накіравана Br2,8 трлн., а атрымана валавога прадукту на Br3,1 трлн. "Рэалізацыя мерапрыемстваў праграмы дазволіла значна павысіць узровень жыцця сельскага насельніцтва - гэта і з'яўляецца самым вялікім дасягненнем", - канстатаваў ён.-0-