Тытул «Першая Віцэ-Каралева Вясна» заваявала віцебская студэнтка Марыя Салаўёва
У Мінску прайшоў фінал XXVII Міжнароднага міжвузаўскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева Вясна – 2018». У канцэртнай зале «Prime Hall» за перамогу змагаліся восем студэнтак з Беларусі, Расіі, Арменіі і Латвіі.
У яркім і маляўнічым шоў «Падарожжа на лайнеры мары» ўдзельніцы абыгралі марскую тэматыку, правялі dance-трэніроўку ў спартыўных топах і шортах, дэфілявалі ў вячэрніх уборах, дэманстравалі таленты і артызм у творчым конкурсе. Несумненна, журы было нялёгка зрабіць выбар! Аднак выбраць лепшую з лепшых усё ж давялося.
Першае месца і тытул «Каралева Вясна-2018» заваявала студэнтка Севера-Каўказскага федэральнага ўніверсітэта Расіі Анастасія Кобцава. Другое месца і званне «Першая Віцэ-Каралева Вясна» ў Марыі Салаўёвай з ВДУ ім. П. Машэрава. Трэцяе месца і карона «Другая Віцэ-Каралева Вясна» дасталася студэнтцы Паўночнага (Арктычнага) федэральнага інстытута імя М. Ламаносава Валерыі Кетовой.
"Віцебскія весці". Фота прадастаўлена Віцебскай абласной арганізацыяй ГА "БРСМ".