Тытул "Каралева студэнцтва Беларусі" прысуджаны студэнтцы ВДТУ
"Я вяду актыўны лад жыцця, займаюся спортам, навуковай дзейнасцю і творчасцю, - расказала пра сябе Ганна. - Удзельнічаю ў розных гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах. Яшчэ на першым курсе прымала ўдзел у танцавальных групах падтрымкі ў прадстаўнікоў БДТУ ў конкурсах "Студэнт года" і "Каралева студэнцтва", тады і не марыла, што магу апынуцца на іх месцы. Але ўжо на другім курсе стала Студэнтам года Віцебшчыны і прызёрам рэспубліканскага конкурсу "Студэнт года Беларусі-2021". Я вельмі ўдзячная гэтаму праекту: ён удыхнуў у мяне новае жыццё, даў упэўненасць у сабе і падтрымку ў будучых кроках. Таксама з'яўляюся двухразовым пераможцам у складзе каманды ўніверсітэта рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага марафону "Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!". Я заўсёды з усмешкай, сціпла, чула, дружалюбна, пазітыўна, з працавітасцю і скрупулёзнасцю іду да намечанай мэты. Прытрымліваюся меркавання, што шлях да поспеху ляжыць праз станаўленне лепшай версіі сябе".
Тытула "I Віцэ-каралева студэнцтва Беларусі 2022" удастоена студэнтка 3-га курса педыятрычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Ганна Бушунова.
"Вiдавочна, медыцына займае вельмi шмат майго часу, але я шалёна люблю дзяцей i сваю будучую прафесiю, - падзялiлася студэнтка. - Таму апроч чытання лiтаратуры i наведвання заняткаў я займаюся навуковай дзейнасцю, удзельнiчаю ў спартыўным i грамадскiм жыццi ўнiверсiтэта. Свой вольны час прысвячаю валанцёрству ў розных вiдах дзейнасцi. Сваёй моцнай старонкай лiчу мэтанакiраванасць, але не менш важным якасцю для мяне з'яўляецца дабрыня i жаданне ў любой сiтуацыi знайсці праменьчык святла. Для мяне, як i для кожнага чалавека, важна дасягнуць сваiх мэт. Даведвацца новае, не забываць старое, iмкнучыся сёння стаць лепшым, чым учора, - маё жыццёвае крэда".
Журы прыняло рашэнне, што тытул "II Віцэ-каралевы студэнцтва Беларусі 2022" раздзелiлi дзве фiналiсткi: студэнтка 1-га курса факультэта сацыякультурных камунiкацый Беларусскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта Валерыя Слесарчук i студэнтка 1-га курса факультэта дашкольнай адукацыi Беларусскага дзяржаўнага педагагiчнага ўнiверсiтэта iмя М.Танка Веранiка Лукашэвiч.
Валерыя актывiстка па жыццi, прайшла ад балетнай залы з пуантамi да берцаў з ваеннай формай. "Мае першыя крокі былi адразу ў харэаграфічную школу, дзе за 11 гадоў танец i музыка сталi часткай майго жыцця. Гульня на фартэпiяна навучыла мяне адчуваць i своечасова спыняцца. Прыняла прысягу, калi вучылася ў класах ваенна-патрыятычнай накiраванасцi, менавiта там у мне выхавалi патрыятызм i сiлу волi, мэтанакiраванасць i камандны дух. Я думаю, што мая асаблiвасць у тым, што я да гэтага часу веру ў цуды, карэта, канешне, не ператварыцца ў тыкву, але ўменне знаходзiць магчымасцi вакол, бачыць у iншых толькi паложицельнае, мне здаецца чымсьцi асаблiвым", - падкрэслiла яна.
"Мяне завуць Вераніка, і маё імя гаворыць пра многае, бо яно перакладаецца як "прыносячая перамогу", - адзначыла Вераніка Лукашэвіч. - Мне 18 гадоў, і я вучуся на самым цудоўным факультэце дашкольнай адукацыі. Я вельмі камунікабельны, спакойны і добры чалавек, які любіць дапамагаць іншым. Шалена люблю спяваць, танцаваць і праводзіць час з дзецьмі, яны - маё ўсё. А таксама з нядаўняга часу вялікую важнасць для мяне мае сцэна. Гэта тое месца, дзе я магу падарыць часцінку сябе, а наўзамен атрымаць акіян энергіі. Маё крэда па жыцці: быць упэўненай у сабе, ніколі не сумаваць і каб на твары заўсёды была ўсмешка".
"Каралевай студэнцтва Беларусі - 2022 online" стала студэнтка 3-га курса лячэбнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Наталля Папко.
"Акрамя насычанай вучэбнай праграмы ў вольны час я паспяваю наведваць вакальную студыю "Настроенне", прымаю актыўны ўдзел ва ўсіх канцэртных праграмах універсітэта і горада, а таксама з'яўляюся актывісткай валанцёрскага руху БРСМ, - расказала дзяўчына. - На працягу 5 гадоў займаюся дабрачыннасцю, дапамагаючы прытулкам для бяздомных жывёл. З маёй дапамогай больш за 100 жывёл знайшлі свой дом. Мару стаць урачом-псіхіятрам-нарколагам і прасоўваць беларускую медыцыну на міжнароднай арэне. Жыццёвае крэда: праз церні да зорак".
Заснавальнікам рэспубліканскага конкурсу грацыі і таленту "Каралева студэнцтва 2022", задачамі якога з'яўляюцца эстэтычнае, творчае і духоўнае выхаванне маладога пакалення, выяўленне і падтрымка таленавітых студэнтаў, выступае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Конкурс з'яўляецца некамерцыйным творчым праектам. Ён праходзіць як нацыянальны адбор для ўдзелу прадстаўніц Рэспублікі Беларусь у XXXI Міжнародным конкурсе прыгажосці і таленту "Каралева студэнцтва", арганізатарамі якога з'яўляюцца БРСМ і Расійскі саюз моладзі.