Талачынскі кансервавы завод пабудаваў бульбасховішча на 12 тыс. т
12 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. РУП "Талачынскі кансервавы завод" завяршыла будаўніцтва новага бульбасховішча, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар прадпрыемства Анатоль Анюхоўскі.
Аб'ект прызначаны для захоўвання 12 тыс.т бульбы навалам. Яго ўвод у эксплуатацыю, намечаны на канец жніўня - пачатак верасня, дазволіць прадпрыемству цалкам забяспечыць захаванасць ураджаю бульбы. Кошт праекта, рэалізаванага на працягу 2010-2011 гадоў, у дзейных цэнах склаў каля Br30 млрд. З запускам новага бульбасховішча агульныя магутнасці завода па захоўванні бульбы складуць 14 тыс.т.
За першае паўгоддзе прадпрыемства выпусціла прадукцыі на Br12,3 млрд., або 116,4% да аналагічнага ўзроўню мінулага года. Рэнтабельнасць продажаў склала 13,6%, паказчык па энергазберажэнні - мінус 10%. У Расію пастаўлена крухмалу і зброджана-спіртаванага соку на $451 тыс., што амаль у тры разы перавышае паказчык студзеня-чэрвеня 2010 года.
Талачынскі кансервавы завод з'яўляецца бюджэтаўтваральным прадпрыемствам раёна. Спецыялізуецца на вытворчасці пладовых і вінаградных він, бульбянога крухмалу, макаронных вырабаў, вырошчванні сельгаскультур. Агульная колькасць работнікаў - каля 450 чалавек. У склад уласнай сыравіннай базы прадпрыемства ўваходзіць больш за 4,5 тыс.га угоддзяў.-0-