Талачынскі кансервавы завод прыступіў да будаўніцтва бульбасховішча на 12 тыс. т
5 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Талачынскі кансервавы завод" прыступіла да будаўніцтва бульбасховішча, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве.
Аб'ект коштам каля Br16 млрд. прызначаны для захоўвання 12 тыс.т бульбы насыпным спосабам. Яго запуск у эксплуатацыю дазволіць прадпрыемству поўнасцю забяспечыць захаванасць ураджаю бульбы. Увод аб'екта намечаны на другое паўгоддзе 2011 года.
Акрамя таго, у цяперашні час Талачынскі кансервавы завод аб'явіў тэндар на праектаванне мадэрнізацыі цэха перапрацоўкі бульбы на крухмал і будаўніцтва цэха разліву сокаў. Пачаць рэалізацыю праектаў плануецца ў 2011 годзе.
За студзень-сакавік прадпрыемства выпусціла прадукцыі на Br3,6 млрд. Рэнтабельнасць рэалізацыі склала 6,4%. У Расію пастаўлена крухмалу на $84 тыс., або 135,5% да аналагічнага ўзроўню мінулага года.
Талачынскі кансервавы завод з'яўляецца бюджэтафарміруючым прадпрыемствам раёна. Спецыялізуецца на вытворчасці пладовых і вінаградных він, бульбянога крухмалу, макаронных вырабаў. Агульная колькасць работнікаў - 450 чалавек. У склад сыравіннай базы прадпрыемства ўваходзіць каля 4 тыс. сельскагаспадарчых угоддзяў, на якіх вырошчваецца бульба, рапс, збожжавыя культуры, фруктова-ягадныя дрэвы і кусты.-0-