Талачынскі кансервавы завод завяршыў уборку бульбы

На мінулай нядзелі Талачынскі кансервавы завод завяршыў уборку бульбы, якая займала 900 га. Накапана 45 тыс. т клубняў пры ўраджайнасці 500 ц/га.


Па выніках сёлетняй уборачнай прадпрыемства ўваходзіць у лік лідараў па валавым намалоце збожжа і рапсу. Увесь сабраны ўраджай прайшоў неабходныя тэхналагічныя працэсы на трох зернесушыльных комплексах, дзе ў адну са зменаў працавалі аператарамі Юрый Вахрушаў, Валерый Герасімаў і Руслан Р D. (на фота). Для іх гэта сумежная прафесія – па-за жнівом яны працуюць адпаведна кіроўцам аўтапагрузчыка, аператарам кацельні і электраманцёрам. Апрацоўка збожжа на сушыльным комплексе з'яўляецца адным з найважнейшых этапаў жніва, ад якога залежыць якасць закладкі новага ўраджаю.

Ацэньваючы мінулае жніво, галоўны аграном прадпрыемства Таццяна Капранава расказала, што ўмовы надвор'я значна паўплывалі на паказчыкі. Два разы палі падвяргаліся ўздзеянню ўрагану, з-за чаго была вялікая палега. Таксама падчас наліву збожжа раннія гатункі трапілі пад засуху. Тым не менш з 4,1 тыс. га сабрана амаль 16,4 тыс. т збожжа пры ўраджайнасці 39,6 ц/га. Талачынскі кансервавы завод меў адну з самых вялікіх плошчаў яравога рапсу – больш за 1 тыс. га. Намалацілі 2,2 тыс. т алею, ураджайнасць – 21,3 ц/га.

Сяргей Ляшук, фота аўтара. «Віцебскія весці».