Торфабрыкетны завод адкрыюць пасля рэканструкцыі ў Браслаўскім раёне

Брыкетны завод ААТ «ТБЗ Браслаўскі» адкрыюць заўтра ў аграгарадку Ахрэмаўцы Браслаўскага раёна.

Пасля праведзенай рэканструкцыі на прадпрыемстве ўкаранёна аўтаматызаваная сістэма кантролю тэхнічнага працэсу.

Урачыстае адкрыццё абноўленага аб'екта адбудзецца ў рамках рэспубліканскага семінара-дарадзі па падвядзенні вынікаў здабычы торфу ў сезоне 2018 года і прымеркавана да 100-годдзя ўтварэння тарфяной галіны ў Беларусі. Таксама ў гэты дзень будуць узнагароджаны пераможцы рэспубліканскага спаборніцтва сярод машыністаў тарфаздабываючых машын арганізацый ГПА «Белтопгаз».

У мерапрыемствах возьмуць удзел міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь Віктар Каранкевіч і кіраўніцтва ГПА «Белтопгаз».

"Віцебскія весці".