Гандлёвы дом «Віцебск» перадаў сельскагаспадарчаму прадпрыемству «Ліпаўцы» Віцебскага раёна легкавы аўтамабіль

Торговый дом «Витебск» передал сельхозпредприятию «Липовцы» Витебского района легковой автомобиль
ААТ «Гандлёвы дом «Віцебск» у парадку спонсарскай дапамогі перадало сельгаспрадпрыемству «Ліпаўцы» Віцебскага раёна легкавы аўтамабіль.

Даведка «ВВ». ААТ «Гандлёвы дом «Віцебск» быў створаны па рашэнні аблвыканкама. У склад яго заснавальнікаў уваходзяць перапрацоўчыя прадпрыемствы Прыдзвіння. Галоўная мэта – забеспячэнне зручнасці працы з кліентамі і пашырэнне рынкаў збыту прадукцыі, якая вырабляецца, за кошт цэнтралізаваных паставак і павелічэння асартыменту.

Па словах генеральнага дырэктара ДВА «Віцебскі канцэрн «Мяса-малочныя прадукты» Наталлі Бортнік, прадпрыемствы перапрацоўкі пастаянна аказваюць дапамогу гаспадаркам для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы. Напрыклад, на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі» ўручаецца каля 10-12 аўтамабіляў.

Дырэктар СУП «Ліпаўцы» Уладзімір Булай падзякаваў Гандлёвы дом «Віцебск» і кіраўніцтва аблвыканкама за ўвагу да патрэб галіны. Надзейны аўтамабіль дапаможа аператыўна вырашыць многія актуальныя пытанні гаспадаркі. «Ліпаўцы» ўваходзіць у аграпрамысловае аб'яднанне (АПА) на базе «Віцебскага мясакамбіната» і з'яўляецца адным з найбуйнейшых сельгаспрадпрыемстваў. Тут больш за 10 тыс. галоў жывёлы (на комплексе па адкорме буйной рагатай жывёлы – 7,5 тыс. галоў), 6 тыс. га ворнай зямлі.

"Віцебскія весці".