Урачыстая цырымонія ўскладання кветак прайшла ля мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны
Прадстаўнікі афіцыйных дэлегацый — члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і сенатары Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі, кіраўніцтва горада, грамадскасць усклалі кветкі да вечнага агню мемарыяльнага комплексу.



Удзельнікам мітынгу нагадалі, што ў жорсткіх бітвах савецкі народ адстаяў свабоду і незалежнасць сваёй краіны, вызваліў ад фашысцкага рабства ўсю Еўропу. Гэтая вялікая перамога ў чарговы раз даказала, што разам можна адказаць на любыя выклікі і пагрозы. Цяпер у Беларусі і Расіі беражліва захоўваецца і перадаецца нашчадкам памяць аб вялікіх здзяйсненнях пакалення пераможцаў.