Урачыстае набажэнства з нагоды Дабравешчання прайшло ў Віцебску

Торжественное богослужение по случаю Благовещения прошло в Витебске
Праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць адно з вялікіх свят – Благавешчанне Прасвятой Багародзіцы. Урачыстыя богаслужэнні прайшлі ва ўсіх храмах Віцебшчыны. Службу ў абласным цэнтры, у найстаражытнейшым храме XII стагоддзя – Свята-Благавешчанскай царквы – узначаліў архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый.

Лічыцца, што менавіта ў гэты дзень – 7 красавіка (па новым стылі), роўна за дзевяць месяцаў да Нараджэння Хрыстовага – на Марыю сышоў Святы Дух і яна зачала Ісуса Хрыста. З даўніх часоў Благавешчанне – гэта адно з самых важных і шанаваных свят у праваслаўі. Выконваць якую-небудзь працу строга забаранялася.

Пасля ўрачыстай літургіі і хрэснага ходу вакол храма да прысутных звярнуўся кіраўнік епархіі. Ён пажадаў усім дабра, любові, цярпення і крэпасці веры.

– У гэты дзень благая, добрая вестка прыйшла чалавечаму роду пра тое, што павінен прыйсці Збавіцель, – адзначыў архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый. – Мы заўсёды будзем адчуваць клопат Гасподні пра нас. Сёння неабходна ачысціць сябе і праз прычасце мы ўсіх злучаем з Госпадам. Самае галоўнае для нас – вера ў наша праваслаўе. Мы на ўсе пытанні, якія нам задаюць людзі, адказваем. У любой канфесіі, у любой рэлігіі. Але, на здзіўленне, мы, задаючы пытанні хрысціянам, адказы не заўсёды чуем. Як можна вянчаць аднаполыя шлюбы? Гэта парушэнне здаровага сэнсу. Нарадзіўся ў сям'і хлопчык, падрос, а яго пачынаюць пераўвасабляць у жанчыну, робячы аперацыі. Якая ў гэтым неабходнасць? На мой погляд, ніякай. Таму будзем з вамі любіць Бога ўсім сэрцам і розумам.

Дарэчы, свята настолькі шануецца, што калі яно здараецца ў Вялікі пост (як, напрыклад, сёлета), то пост паслабляецца, а калі на Пасху, то святкуецца адначасова з Уваскрасеннем Хрыстовым.

Радосную падзею раздзялілі з вернікамі прадстаўнікі абласной і гарадской улады: першы намеснік старшыні аблвыканкама Анатоль Ліневіч, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Новіцкая, галоўны спецыяліст упраўлення справамі Віцебскага аблвыканкама Сяргей Фадзяенкаў, старшыня гарвыканкама Мікалай Арлоў, кіраўнік адміністрацыі чыгуначнага раёна Віцебска Аляксандр Сысоеў. Разам са святарамі ганаровыя госці выпусцілі ў неба белых галубоў. Прыгожы звычай сімвалізуе ўзняцце душы, вызваленне ад граху, радасць духоўнага абнаўлення.

Анатоль Ліневіч павіншаваў праваслаўных вернікаў са святам, пажадаў ім міру, здароўя, крэпасці духу.

Згодна з народнымі павер'ямі, Дабравешчанне знамянуе прыход вясны: сам Гасподзь благаслаўляе зямлю на сеяне, пладавітасць, гэта значыць на дабрабыт чалавечы. Паводле існаваўшага павер'я, якая надвор'е на Дабравешчанне – такой яно будзе і на Вялікдзень.

Фота Пятра ЧЫМКОЎСКАГА