Урачыстае закрыццё «Славянскага базару ў Віцебску»

Урачыстая цырымонія закрыцця XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" прайшла ў Летнім амфітэатры.

Маленькія копіі вядучых, максімальнае зачараванне артыстаў і яркі калейдаскоп талентаў – такім гледачы "Славянскага базару" запомняць гала-канцэрт закрыцця форуму мастацтваў.

Сапраўдным яго ўпрыгожаннем сталі выступленні ўдзельнікаў XXXII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск", кампазіцыі якіх дапаўнялі фантастычныя дэкарацыі і гіпнатычныя выступленні шоў-балета "Сэнсацыя". Немагчыма не пахваліць рэжысёраў гэтага незабыўнага шоў і іх падыходы ў выкарыстанні новых тэхнічных магчымасцей сцэны Летняга амфітэатра. Проста бравісіма і дзякуй за прыгажосць.

Што тычыцца артыстаў, то яны сразілі гледачоў у зале сваёй харызмай, нібы цунамі, а ў адказ атрымалі ўраган эмоцый і авацый. Запальнае фламенка, лірычны шансон, любімы не адным пакаленнем "Казачок" ад саліста гурта "Чынгісхан" растапілі сэрцы прыхільнікаў сапраўднай і шчырай музыкі.

Падарунак публіцы паднеслі і члены журы конкурсу выканаўцаў. Расійскі спявак Дзмітрый Малікаў і яго італьянскі калега Пупо канчаткова і незваротна закахалі ў сябе прыгожую палову залы. Тэа і Вольга Рыжыкава прынеслі на сцэну рамантыку і далікатнасць. Таісія Павалій, якая роўна 30 гадоў таму атрымала першае Гран-пры на "Славянскім базары", і Алёна Пятроўская абрынулі на мужчын усё сваё ачараванне. Як гледачы "выжылі" ў гэтым творчым акіяне, засталося загадкай. Відаць, прычына ў іх бязмежнай любові, якая ратуе ўвесь свет, любові да зорак эстрады, фестывалю, мастацтва і Віцебску.

Канцэрт быў па-сапраўднаму гарачым і цудоўным. Мы развітваемся з удзельнікамі "Славянскага базару ў Віцебску" да наступнага года і чакаем новых адкрыццяў.  

90DB2CBC7432589EE00688FF4_166707.jpg" title=""/>"БЕЛТА"