У Браславе прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы ў гонар Маці Божай Каралевы азёр

Торжественные мероприятия в честь Матери Божьей Королевы озер прошли в Браславе

16-17 жніўня ў касцёле Нараджэння Дзевы Марыі прайшлі набажэнствы, накіраваныя на духоўнае адраджэнне і фізічнае аздараўленне парафіян.

Незабыўнае ўражанне зрабіла працэсія вакол касцёла са свечкамі ў начны час. Упершыню для ўсіх парафіян з'явілася магчымасць дакрануцца да мошчаў святой Тэрэзы. Мерапрыемствы ў гонар Маці Божай Каралевы азёр суправаджаліся канцэртамі польскага ансамбля «Echo Sacro Songu» і хору Мінскага касцёла Святога Роха.

Працавалі гандлёвыя рады, дзе можна было набыць абразы, вырабы народных майстроў з Латвіі, Літвы і Беларусі. Сярод прысутных было шмат гасцей з блізкага і далёкага замежжа, у тым ліку госці з Польшчы і Германіі.