Урачысты пуск прыроднага газу адбыўся ў аграгарадку Барсукі Докшыцкага раёна
Размову з журналістамі пасля цырымоніі Уладзімір Андрэйчанка адзначыў: хоць гэта падзея малазаўважная для краіны ў цэлым, але для людзей, якія жывуць у канкрэтным населеным пункце, сённяшні дзень вельмі важны. "У нашай дзяржаве надаецца вялікая ўвага пытанням газіфікацыі, стварэнню камфортных умоў жыцця ў аграгарадках і сельскіх населеных пунктах. У Віцебскай вобласці ў 2008 годзе пускам газу ў Расонах скончылі газіфікацыю ўсіх райцэнтраў і гарадоў. Добра, што праграма дзейнічае і далей, - сказаў Уладзімір Андрэйчанка. - Мы не заўсёды пра гэта гаворым, але газіфікацыя - вельмі затратнае мерапрыемства, аднак значнае і важнае, таму што здымае многія бытавыя праблемы і паляпшае жыццё людзей".
Газіфікацыя робіць сельскія населеныя пункты камфортнымі і прывабнымі для жыцця. Гэта адзначыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шэрстнёў, размаўляючы з журналістамі пасля урачыстага пуску прыроднага газу ў аграгарадку Барсукі Докшыцкага раёна
"Мы б хацелі, каб газ быў у кожным аграгарадку. Газ - гэта камфорт, цяпло, чысціня, утульнасць і парадак у доме. Гэта тое, што трэба і да чаго імкнецца кожная гаспадыня. І таму ўлады павінны зфакусаваць намаганні на тым, каб максімальна хутка падвесці газ жыхарам аграгарадкоў. Тым самым мы створым камфортныя ўмовы для жыцця і скароцім адток насельніцтва з сяла. Дзеля гэтага ўсё і робіцца, каб на сяле заставаліся людзі, каб сюды вярталася моладзь, каб тут нараджаліся дзеці", - сказаў Мікалай Шэрстнёў.
Ён таксама прывёў некалькі лічбаў: у Докшыцкім раёне газіфікавана больш за 10 населеных пунктаў, з 11 аграгарадкоў газ
даведзены да 7-мі. Такім чынам, трэба яшчэ большая праца. "Каб газіфікаваць адзін толькі аграгарадок Барсукі, куды сёння прайшло прыроднае паліва, быў выкананы немалы аб'ём работ, былі задзейнічаны рэспубліканскія, абласныя і раённыя структуры. Усё для таго, каб ажыццявіць шматгадовую мару мясцовых жыхароў. У бліжэйшы час газ будзе падведзены і ў аграгарадок Парплішча, які знаходзіцца побач", - падзяліўся планамі губернатар.Пасля ўрачыстай цырымоніі святочныя мерапрыемствы працягнуліся ў Доме культуры, дзе ўручаны граматы і падзякі спецыялістам, якія ўдзельнічалі ў узвядзенні газаправода, прайшоў канцэрт.
Учора Уладзімір Андрэйчанка, Уладзімір Потупчык і Мікалай Шарстнёў пабывалі таксама на торфаздабываючым прадпрыемстве ў населеным пункце Круляўшчызна Докшыцкага раёна (ПСУ "Віцебскаблторф" - філіял прадпрыемства "Віцебскаблгаз").
Алена Ціханава. Фота Аляксандра Хітрова.БЕЛТА.