ФОТАФАКТ: Урачысты пуск прыроднага газу ў аграгарадку Астроўна Бешанковіцкага раёна
Газаправод працягласцю 14 кіламетраў пабудаваны ў рамках дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе». Аграгарадок Астроўна стаў дзявятым з 12 газіфікаваных прыродным газам населеных пунктаў у Бешанковіцкім раёне. Раней у 2022-м блакітнае паліва атрымалі вёска Ніжняе Крывіна, аграгарадкі Ржаўка і Будзілава. Агульная працягласць пабудаваных толькі сёлета падводзячых газаправодаў у раёне перавысіла 33 кіламетры. На прыродны газ пераведзены 8 шматкватэрных дамоў (50 кватэр), магчымасць газіфікацыі з'явілася больш чым у 1000 прыватных домаўладанняў, аб'ектаў сацсферы, а таксама цэлага шэрагу ферм і збожжасушыльных комплексаў.
Дарэчы, за апошнія два дзесяцігоддзі на Віцебшчыне пабудавана амаль 6 тысяч кіламетраў газаправодаў, пераведзена на выкарыстанне прыроднага газу звыш 200 тысяч кватэр у больш чым 360 населеных пунктах. Стаўка пры гэтым робіцца на прымяненне сучасных тэхналогій.