Традыцыйны «Дзень без аўтамабіля» пройдзе на Віцебшчыне 22 верасня

Традиционный «День без автомобиля» пройдет на Витебщине 22 сентября

Штогод жыхарам вобласці прапануюць далучыцца да міжнароднай акцыі, накіраванай на змяншэнне колькасці шкодных выкідаў у атмасферу. Аўтааматараў просяць на адзін дзень пакінуць свае машыны ў гаражы і скарыстацца іншымі спосабамі перамяшчэння. Згадзіцеся, часам да крамы ці на працу цалкам можна дайсці пешшу або дабрацца на грамадскім транспарце. А калі надвор'е дазваляе, можна і на ровары пакатацца.

Каб гэту ініцыятыву падтрымала максімальная колькасць прыдзвінцаў, на экранах у гандлёвых аб'ектах і на плошчах абласнога цэнтра ўжо некалькі дзён трансліруюць відэаролікі, якія распавядаюць пра гэту акцыю. Акрамя таго, на аўтастаянках, прыпыначных пунктах і ў месцах масавага адпачынку распаўсюджваюцца тэматычныя улёткі, якія заклікаюць кіроўцаў 22 верасня адмовіцца ад перамяшчэння на сваёй машыне. Зрабіла свой унёсак у зніжэнне колькасці шкодных выкідаў і абласная лабараторыя аналітычнага кантролю – яе супрацоўнікі з 18 па 20 верасня правялі кантроль якасці аўтамабільнага паліва на віцебскіх АЗС.

Лілія Іўчанка, «Віцебскія весці»