Трактар перакуліўся ў меліярацыйны канал
13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трактар К-701 перавярнуўся ў меліярацыйны канал у Віцебскай вобласці ў раёне вёскі Рубеж Бешанковіцкага раёна, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе МНС Беларусі.
Прыбыўшы на месца здарэння, супрацоўнікі МНС устанавілі, што трактар, які належыць прыватнаму унітарнаму сельгаспрадпрыемству, пры правядзенні палявых работ з-за памылкі трактарыста-машыніста з'ехаў у канал і перавярнуўся. У выніку трактарыст апынуўся заблакаваным у кабіне.
Работнікі МНС з дапамогай гідраўлічнага аварыйна-выратавальнага інструменту выратавалі мужчыну. Брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі пацярпелы быў дастаўлены ў бальніцу з дыягназам: пералом рэбраў, сцісканне правай рукі.-0-