Трактарыст знайшоў склад боепрыпасаў у лесе Лёзненскага раёна
10 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БелТА/. У Лёзненскім раёне выяўлены склад боепрыпасаў, паведамілі карэспандэнту БелТА ў в/ч №5524 Унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.
Пры высечцы дзялянкі ў лесе пабліз вёскі Буракі трактарыст убачыў боепрыпасы часоў Вялікай Айчыннай вайны. Усяго выкліканая на месца здарэння група размініравання в/ч №5524 на плошчы 50 м на 50 м выявіла 120 мінамётных мін, 23 ручныя гранаты і 13 узрывальнікаў да іх часоў вайны.
Усе боепрыпасы вывезены ў бяспечнае месца і абясшкоджаны.-0-