Трансляцыя тэлепраграм будзе адсутнічаць 15-18 чэрвеня ў некаторых раёнах Віцебскай вобласці

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трансляцыя тэлепраграм будзе адсутнічаць 15-18 чэрвеня ў некаторых раёнах Віцебскай вобласці. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Беларусі. У сувязі з правядзеннем рамонтна-прафілактычных работ на антэнна-фідарнай сістэме радыётэлевізійнай перадаючай станцыі ва Ушачах з 15 па 18 чэрвеня не будуць транслявацца праграмы некаторых тэлевізійных каналаў у Полацку, Наваполацку, Лепелі, Чашніках, Глыбокім, Докшыцах, Міёрах, Сенне, пасёлках гарадскога тыпу Ушачы, Бешанковічы, Шуміліна, а таксама ў адпаведных раёнах Віцебскай вобласці. З 15 па 18 чэрвеня будзе адсутнічаць трансляцыя тэлевізійных праграм: "Лад" (28 ТК), "СТБ" (36 ТК) - з 6.00 да 14.25.-0-