Транспарт і грамадскае харчаванне ў Віцебску ў дні «Славянскага базару» змяняюць рэжым працы
1 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Рэстараны, бары і кафэ, якія абслугоўваюць гасцей і ўдзельнікаў фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", у дні фестывалю пераходзяць на кругласутачны рэжым работы. Рашэнне аб гэтым прынята Віцебскім гарвыканкамам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні гандлю Віцебскага гарвыканкама.
У пералік з амаль 40 аб'ектаў грамадскага харчавання трапілі як рэстараны пры гасцініцах, так і кафэ ў цэнтры горада. Акрамя таго, 24 гадзіны ў суткі будуць працаваць крамы ў зоне правядзення фестывальных мерапрыемстваў. У гарвыканкаме адзначылі, што ў першую чаргу змяненне графіка закране харчовыя крамы, аднак і прамтаварныя, па меркаванні ўласнікаў, могуць працаваць кругласутачна.
Рэалізацыя алкаголю ў месцах правядзення масавых мерапрыемстваў будзе забаронена. Аднак піва, вінаградная віна і іншыя алкагольныя напоі акрамя пладова-ягадных він будуць рэалізоўвацца на разліў на стацыянарных аб'ектах грамадскага харчавання і ў крамах.
У дні фестывалю адбудзецца змяненне графіка работы грамадскага транспарту. З 7 па 17 ліпеня аўтобусы, тралейбусы і трамваі на некаторых маршрутах будуць перавозіць пасажыраў да 3 гадзін. А ў дні правядзення начных канцэртаў гарадскі транспарт будзе працаваць кругласутачна. Падоўжаны графік работы будзе амаль у 70 адзінак рухомага саставу. Гарвыканкам таксама не абмяжоўвае работу прыватных перавозчыкаў.-0-