Транспартным прадпрыемствам неабходна выкарыстоўваць вынікі маркетынгавых даследаванняў - Косінец

Транспортным предприятиям необходимо использовать результаты маркетинговых исследований - Косинец
Транспартным прадпрыемствам для павышэння эфектыўнасці сваёй работы неабходна выкарыстоўваць вынікі маркетынгавых даследаванняў. Пра гэта заявіў на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама яго старшыня Аляксандр Косінец.

Транспартным прадпрыемствам для павышэння эфектыўнасці сваёй работы неабходна выкарыстоўваць вынікі маркетынгавых даследаванняў. Пра гэта заявіў на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама яго старшыня Аляксандр Косінец пры разглядзе пытання аб стане і далейшым развіцці транспартных паслуг у Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша задача - павысіць якасць і колькасць паслуг, што аказваюцца насельніцтву. А для гэтага на пастаяннай аснове неабходна займацца маркетынгавымі даследаваннямі спажывецкага рынку і выкарыстоўваць гэтыя даныя ў рабоце", - падкрэсліў Аляксандр Косінец.

На прагучаўшую ў ходзе пасяджэння прапанову павялічыць тарыфы на праезд Аляксандр Косінец выказаў упэўненасць, што ў вобласці ёсць для павышэння акупнасці пасажырскіх перавозак і іншыя рэзервы. У прыватнасці, ён адзначыў неабходнасць разгледзець магчымасць адкрыцця новых міжнародных (у тым ліку на Літву) і міжгародніх маршрутаў перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах. Эфектыўней трэба выкарыстоўваць магчымасці чыгуначных зносін, павышаць аб'ёмы грузаперавозак, забяспечыць пераемнасць кадраў і падрыхтоўкі маладых спецыялістаў, лічыць старшыня аблвыканкама.