Транзіт праз Беларусь без даведак і самаізаляцыі: тлумачым, што для гэтага трэба
З 00:00 22 кастрычніка замежным грамадзянам або асобам без грамадзянства, якія перасякаюць Беларусь транзітам, на мяжы не спатрэбіцца даведка аб адсутнасці COVID-19. Таксама іх не закрануць і патрабаванні аб 10-ці дзённай самаізаляцыі. Грамадзянам Беларусі пры ўездзе ў краіну даведка не патрэбна, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Полацкага памежнага атрада Дзяніс Глебко.
Для таго, каб гэта стала магчымым, праязжаючаму неабходна дакументальна пацвердзіць 24-гадзінны транзіт праз тэрыторыю Беларусі.
Такімі дакументамі могуць быць:
- праязны дакумент (білет),
- транзітная віза Рэспублікі Беларусь,
- афіцыйны запрашэнне органа (арганізацыі) дзяржавы прызначэння,
- пуцёўкі ў лячэбныя (аздараўленчыя) установы,
- іншыя дакументы.
У замежнікаў або асоб без грамадзянства, у якіх не будзе дакументаў, што пацвярджаюць 24-гадзінны транзіт, таксама захоўваецца магчымасць уезду ў Беларусь без даведкі і выканання самаізаляцыі. Аднак такім асобам памежнікі будуць выдаваць «анкету прыбылага», у якой госць краіны павінен пакінуць запіс: «транзіт праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у тэрмін не больш за 24 гадзіны».
Важна ведаць, што гэту анкету асоба абавязана захаваць, а пры выездзе з краіны аддаць памежніку.
Звярніце ўвагу! Асобы, якія НЕ ПАСПЕЮЦЬ ЗА 24 ГАДЗІНЫ ажыццявіць транзіт для выезду з краіны, будуць абавязаны прад'явіць на мяжы дакумент, які пацвярджае адмоўны вынік лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19, выкананы метадам палімеразнай ланцуговай рэакцыі (для яго атрымання можна звярнуцца ў тэрытарыяльныя арганізацыі аховы здароўя).