Тром аспірантам Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта прысуджана стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2014 год

Трем аспирантам Витебского государственного медицинского университета присуждена стипендия Президента Республики Беларусь на 2014 год

Стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2014 год прысуджана пяці аспірантам медыцынскіх ВНУ рэспублікі, трое з іх — з Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Раман Лукашоў распрацаваў тэхналогію атрымання лекавага сродку імунамадулюючага дзеяння на аснове кветак рудбекіі шурпатай, правёў іншыя важныя даследаванні, вынікі якіх атрымалі такую высокую ацэнку. Таццяна Раждзественская распрацавала алгарытм дыягностыкі гіпертэнзіўных расстройстваў падчас цяжарнасці і пасля родаў, метад прагназавання рызыкі ўскладненняў у жанчын з такім станам падчас выношвання плёну. Ганна Сімановіч займалася распрацоўкай метаду прафілактыкі інсультаў і інфарктаў міякарда ў пацыентаў з артэрыяльнай гіпертэнзіяй. Пры гэтым улічваліся якасць жыцця, псіхалагічныя асаблівасці асобы, прыхільнасць да антыгіпертэнзіўнай тэрапіі і іншыя фактары, якія дазваляюць павысіць эфектыўнасць лячэння і знізіць затраты на яго. Дзве апошнія распрацоўкі аспірантаў ВДМУ ўжо ўкаранёны ў практыку медыцынскіх устаноў вобласці.

Ларыса Волкава, "Віцьбічы"