Трэнер дэбютантаў еўракубкаў футбалістаў «Нафтана» спадзяецца паспяхова згуляць з бельгійскім «Гентам».
22 чэрвеня, Мінск /Ігар Хадасевіч – БЕЛТА/. Пасля жараб'ёўкі еўракубкавых футбольых турніраў, якая адбылася сёння ў швейцарскім Ньёне, трэнеры беларускіх каманд ацанілі шансы сапернікаў на маючыя адбыцца матчы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Настаўнік дэбютанта кантынентальных турніраў наваполацкага «Нафтана» Ігар Кавалевіч адзначыў, што бельгійскі «Гент» з'яўляецца вельмі сур'ёзным канкурэнтам. На думку трэнера ўладальнікаў Кубка Беларусі, у бельгійцаў больш шанцаў выйсці ў 3-і раунд Лігі Еўропы, але і яго падапечныя будуць імкнуцца даць бой грознаму саперніку і паспрабуюць прайсці далей. Ігар Кавалевіч лічыць, што для дэбютантаў будзе вельмі цікава згуляць з аўтарытэтным еўрапейскім клубам. Першы матч беларуская дружына правядзе 16 ліпеня на сваім полі, а 23 ліпеня згуляе ў Бельгіі.
Юрый Пунтус, які ўзначальвае сталічны МТЗ-РІПА, таксама не выказаў асаблівых шкадаванняў з нагоды маючых адбыцца сустрэч з чарнагорскім клубам «Суцьеска». Ён сказаў, што пакуль практычна нічога не ведае пра саперніка, але спадзяецца на поспех у двухраўндавай дуэлі з балканскай камандай. У выпадку перамогі на старце, у 2-м раундзе трактаразаводцы сустрэнуцца з данецкім «Металургам».
Галоўны трэнер мінскага «Дынама» сербскі спецыяліст Славолюб Муслін лічыць, што лёс быў прыхільны, выбраўшы ў сапернікі македонскую «Рэнову». Па яго словах, неўзабаве ён мае намер звязацца са сваімі калегамі, якія валодаюць інфармацыяй пра македонскую дружыну. Славолюб Муслін таксама сказаў, што перад яго камандай стаіць задача трапіць у групавы этап Лігі Еўропы. Калі дынамаўцы перамогуць «Рэнову», то іх наступным сапернікам будзе нарвежскі «Тромсё». Абедзве сталічныя каманды першыя гульні кваліфікацыі правядуць на сваіх палях 2 ліпеня, а 9 ліпеня выступяць у гасцях.-0-