Навучанне па здароўі праводзіць Чырвоны Крыж у Віцебску
Віцебская абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа 11-13 мая праводзіць у паўночнай сталіцы трэнінг «Работа з актыўным удзелам супольнасцей па прасоўванні здаровага ладу жыцця».
Ён арганізаваны ў рамках беларуска-швейцарскага праекта па фарміраванні і прасоўванні здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва і з'яўляецца першым з шэрагу запланаваных. Яго слухачы – прадстаўнікі службы аховы здароўя, сацыяльнай абароны, культуры, органаў мясцовай улады, якія выступаюць партнёрамі грамадскай арганізацыі. Пройдучы навучанне, спецыялісты змогуць стварыць у сваім рэгіёне ініцыятыўныя групы, а ўжо тыя сваім прыкладам будуць прыцягваць да здаровага ладу жыцця мясцовых жыхароў. На гэта ў канчатковым выніку і нацэлены сумесны праект Беларускага і Швейцарскага Чырвонага Крыжа
«Уцягванне супольнасцей у прасоўванне здаровага ладу жыцця», рэалізуемы ў Віцебскай вобласці з 2014 года на базе Сенненскага і Полацкага раёнаў, якія паслужылі эксперыментальнымі пляцоўкамі.Наталля Рыжкова, "Віцебскія весці"