Трэцяя частка дэпутатаў абласнога Савета 27-га склікання маюць намер перавыбрацца на новы тэрмін
У большасці акруг абласнога і Віцебскага гарадскога Саветаў патэнцыйныя прэтэндэнты выбралі менавіта гэты найбольш дэмакратычны спосаб балатавацца ў прадстаўнічыя органы ўлады.
Па афіцыйнай інфармацыі, размешчанай на сайтах гарадскіх і раённых выканкамаў, амаль усе акруговыя выбарчыя камісіі зарэгістравалі ініцыятыўныя групы (або правялі пасяджэнні па гэтым пытанні).
Папярэдні аналіз паказвае, што ўжо каля трэці дэпутатаў абласнога Савета 27-га склікання маюць намер пераабрацца на новы тэрмін. Аналагічная сітуацыя складваецца на выбарах у Віцебскі гарсавет, дзе зарэгістравалі ініцыятыўныя групы 19 дэпутатаў. Ужо на гэтым этапе выбарчай кампаніі ў некаторых акругах і абласнога, і гарадскога Саветаў
абазначылася канкурэнцыя за мандаты.
Вылучэнне кандыдатаў (шляхам збору подпісаў, ад палітычных партый і ад працоўных калектываў) прадоўжыцца па 8 студзеня, пасля чаго прэтэндэнтам трэба будзе прайсці рэгістрацыю (да 18 студзеня ўключна) і прыступаць да агітацыі.
У адпаведнасці з пастановай Цэнтрвыбаркама, кандыдаты ў дэпутаты будуць абавязаны прадставіць дэкларацыі аб даходах за 2016 год. ЦВК таксама рэгламентаваў пытанні, якія тычацца фарміравання кандыдатамі ўласных выбарчых фондаў.
Яны могуць быць утвораны ў наступных памерах: кандыдаты ў дэпутаты абласнога Савета – да 30 базавых велічынь (690 руб.), кандыдаты ў дэпутаты іншых Саветаў – да 10 БВ (230 руб.).
Фонд можа фарміравацца як за кошт уласных сродкаў кандыдата, так і добраахвотных ахвяраванняў грамадзян Беларусі і Расіі (калі яны пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі).
"Віцебскія весці". Фота з адкрытых крыніц.