Трэцюю частку ўведзенага ў эксплуатацыю жылля ў студзені-лютым у Віцебскай вобласці пабудавалі для маючых патрэбу
Па даных аблстата, у паўночным рэгіёне арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 524 новыя кватэры і ўвялі ў эксплуатацыю 51,4 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля. Гэта склала 8,7% ад усёй плошчы жылля, узведзенага ў рэспубліцы ў студзені - лютым.
На індывідуальныя жылыя дамы ў вобласці прыйшлося больш за 31 тыс. кв.м, а гэта звыш 61% ад агульнай плошчы ўзведзенага жылля.
"Трэць ад агульнай колькасці жылля, уведзенага ў строй у рэгіёне за студзень - люты, прызначана для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Для іх пабудавалі 15,5 тыс. кв.м плошчы дамоў і кватэр. З іх 12 тыс. кв.м жылля ўзведзена для грамадзян, якія ажыццяўляюць будаўніцтва з дапамогай дзяржаўнай падтрымкі", - адзначылі ў аблстаце.
На Віцебшчыне працягваецца актыўнае будаўніцтва шматкватэрных і індывідуальных жылых дамоў у сельскай мясцовасці. Яно з'яўляецца адным са складнікаў для гарманічнага развіцця рэгіёнаў і вырашэння жыллёвага пытання для маладых спецыялістаў, якія прыходзяць на першае месца працы ў аграгарадкі і вёскі. За першыя два месяцы гэтага года на сяле ўвялі ў строй 17,6 тыс. кв.м жылля. На сельскія населеныя пункты прыйшлося больш за 34% ад агульнай плошчы жылля, уведзенага ў эксплуатацыю за гэты перыяд.
"БЕЛТА"