Трэці чэмпіянат па колцы дроў сярод СМІ праходзіць у Мінскім раёне.
Першы чэмпіянат прайшоў у 2022 годзе і адразу спадабаўся журналістам. Згодна з палажэннем аб правядзенні чэмпіянату, удзельнікамі спаборніцтваў могуць быць работнікі цэнтральных і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі; блогеры, аб'яднаныя ў каманду. Склад каманды – 4-7 чалавек (мінімум дзве жанчыны і двое мужчын). Колькасць удзельнікаў, як і заўзятараў, з кожным годам толькі павялічваецца. За званне чэмпіёна будуць змагацца каманды з усёй рэспублікі і не толькі. Сёлета геаграфія ўдзельнікаў значна пашырылася.
Віцебскі рэгіён прадстаўляюць адразу некалькі каманд:
Віцебскі рэгіён прадстаўляюць адразу некалькі каманд:
«Віцебскія весці»
ТРК «Віцебск»
«Аршанская газета»
Каманда блогераў
Чэмпіянат прырастае і новымі конкурсамі, і гэты год не выключэнне. У мужчын па выніках колкі дроў дзесяць удзельнікаў, якія паказалі лепшы вынік, змогуць выступіць у дынамічным і цікавым конкурсе "Адным ударам!". Раскалоць дзесяць калодак неабходна будзе ўсяго адным ударам сякеры-калуна. Акрамя таго, для лепшых вынікаў у колцы дроў сярод жанчын таксама будзе праведзены вельмі незвычайны конкурс – неабходна будзе раскалоць дровы пры дапамозе патэльні.
Такім чынам, удзельнікам трэба будзе выканаць такія практыкаванні, як колка дроў, пераруб бярвёна, колка дроў па-прэзідэнцку, "Адным ударам!", "Праверка на трываласць".
Акрамя таго, забаўляльныя актыўнасці падрыхтаваны і для заўзятараў. Наведвальнікаў чакаюць сямейныя спаборніцтвы па зборцы драўляных фігур, каманднае спаборніцтва па перацягванні дроў на санях, спаборніцтвы на бервянах, настольная гульня ў беларускую манаполію, выступленне крутых артыстаў нашай краіны, праца фуд-кортаў, крэатыўных фотазон, дзіцячай гульнявой пляцоўкі, продаж сувеніраў і, вядома, сюрпрызы.




Па добрай традыцыі па выніках правядзення чэмпіянату дровы будуць бязвыплатна перададзены тым, хто мае патрэбу для абагрэву ў зімовы перыяд.
Навіна па інфармацыі БелТА
Навіна па інфармацыі БелТА