Трэці этап адкрытага чэмпіянату Беларусі па аўтамабільным кросе пройдзе 18-19 ліпеня ў Новалукомлі.

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэці этап адкрытага чэмпіянату Беларусі па аўтамабільным кросе пройдзе 18-19 ліпеня ў Новалукомлі Віцебскай вобласці. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры ДТСААФ Беларусі. У спаборніцтвах возьмуць удзел каля 50 спартсменаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама са Смаленска. Гоншчыкі разыграюць прызавыя месцы ў асабістым і камандным заліках у чатырох класах аўтамабіляў у залежнасці ад аб'ёму рухавіка ("Нацыянальны", "Д-1", "Д-2" і "Д-1 юніёр"). Мерапрыемства праводзіцца ДТСААФ пры садзейнічанні Беларускай аўтамабільнай федэрацыі.-0-