Трэці рэгіянальны аўтацэнтр Renault у Беларусі, але першы, які цалкам адпавядае еўрапейскім патрабаванням, з'явіўся ў Віцебску.
Звычайна рэгіёны аддавалі перавагу мультыбрэндавым аўтасалонам, а дылеры розных марак імкнуліся трымацца разам. Таму адкрыццё такога буйнога монобрэндавага цэнтра ў Віцебску – падзея асаблівая. Дзякуючы вельмі даступным цэнам на новыя аўто Renault, яго імпарцёр і дылеры ўпэўнена адчуваюць сябе на беларускім рынку, адсюль і далёка ідучыя планы штогадовага росту продажаў. Дарэчы, з пачатку года на долю маркі Renault прыпадае 8,66 працэнта ўсіх прададзеных у краіне новых аўтамабіляў. Што тычыцца канкрэтна Віцебшчыны, то, паводле даных «Аўтапрамсервісу», аўтапарк гэтага рэгіёна складае каля 300 тысяч аўтамабіляў, з іх Renault – прыкладна 11,5 тысячы. У адпаведнасці з планамі кампаніі да 2016 года ў Віцебску будзе прадавацца да 900 аўтамабіляў гэтай маркі ў год. Таксама робяцца стаўкі на сэрвіснае абслугоўванне і продаж запчастак, прычым разлік ідзе не столькі на гарантыйныя аўтамабілі, колькі на патрыманы аўтапарк.
На ўрачыстае адкрыццё аўтацэнтра прыехаў камерцыйны дырэктар Renault рэгіёна Еўразія Фабрыс Камболів, а таксама расійскія партнёры французскай кампаніі.
Многія не верылі, што за 10 месяцаў можна ўзвесці такі цэнтр, -- адзначыў намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Алег Мацкевіч. На шчасце, гэта нявер'е вылілася вось у такі камфортны твор: плён сумеснай працы. Шмат было пытанняў, але ўсе вырашалася, бо над праектам працавалі мэтанакіраваныя людзі, якія выканалі пастаўленую задачу, і цяпер горад і вобласць маюць такі дабрабытны цэнтр.
Анастасія БУТ.
«ВР»