Трагічна загінула трохгадовае дзіця на пажары ў Докшыцкім раёне

5 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Трохгадовае дзіця загінула на пажары ў Докшыцкім раёне, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо. Мяркуемай прычынай гэтага трагічнага выпадку з'явілася дзіцячая сваволя з агнём і недагляд за дзіцем з боку дарослых. Сваякі займаліся падрыхтоўкай вячэры на кухні, пакінуўшы хлопчыка аднаго гуляць у пакоі. Пажар, які ўзнік, быў выяўлены імі толькі тады, калі агонь ахапіў усё памяшканне. Малыша тэрмінова на асабістым аўтамабілі, яшчэ да прыезду медыкаў і ратавальнікаў, даставілі ў цэнтральную раённую бальніцу, аднак выратаваць яго не ўдалося: дзіця атрымала апёкі твару, шыі і рук, несумяшчальныя з жыццём. Супрацоўнікі МНС, якія прыбылі на месца здарэння, ліквідавалі пажар за лічаныя хвіліны. Агнём былі пашкоджаны сцены ў жылым пакоі і знішчана маёмасць. Але для маці дзіцяці, якая падчас трагедыі знаходзілася на працы ў мясцовым сельгаспрадпрыемстве, гэта нішто ў параўнанні з утратай сына. -0-