Трохгадовае дзіця патанула ў Шумілінскім раёне
4 чэрвеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Трохгадовае дзіця ўтанула ў Шумілінскім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскай абласной арганізацыі АСВОД.
Трагедыяй завяршыўся вечар 1 чэрвеня адпачынак у вёсцы Добя для сям'і з Полацка. Бацькі прыехалі разам са сваім малалетнім сынам у госці да бабулі з дзядулем і пакінулі малога без пільнага нагляду. Пакуль дарослыя займаліся агародам, дзіця пабегла да размешчанай побач канавы, упала з кладак і ўтанула.
Усяго з пачатку сакавіка гэта ўжо пяты выпадак гібелі дзяцей ва ўзросце ад года да васьмі гадоў на вадзе ў Віцебскай вобласці з-за недагляду дарослых: лік сумнай статыстыкі адкрыты ў Лепельскім, Пастаўскім, Аршанскім (2 выпадкі) і цяпер у Шумілінскім раёнах.
У мэтах прадухілення падобных трагедый і з улікам надыходу летніх канікул у школьнікаў супрацоўнікі АСВОД заклікаюць бацькоў пільна сачыць за сваімі дзецьмі пры наяўнасці побач любога вадаёма, не пакідаць іх без нагляду, а таксама самім выконваць усе меры засцярогі пры купанні. -0-