Трохпудовы звон прывезлі ў Віцебск для Свята-Успенскага кафедральнага сабора
8 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Самы вялікі храм Віцебска - Свята-Успенскі кафедральны сабор атрымаў у дар 10 званоў, сярод якіх 300-пудовы гігант. Званы паспяхова дастаўлены з Масквы ў Віцебск, каля іх адслужаны падзячны малебен, расказаў карэспандэнту БЕЛТА настаяцель сабора айцец Міхаіл (Мартынавіч).
Па словах айца Міхаіла, 300-пудовы звон з'яўляецца самым вялікім у Беларусі. Яго і астатнія званы адлілі маскоўскія ліцейшчыкі на сродкі расійскіх мецэнатаў. Звонавых майстроў кансультаваў галоўны званар храмаў Маскоўскага Крамля і Храма Хрыста Збавіцеля.
Падораныя званы будуць устаноўлены ў хуткім часе ў дадатак да ўжо наяўных на званіцы храма 10ваноў. Такім чынам, званіца Свята-Успенскага сабора будзе складацца з 20ваноў. Пакуль ніводзін храм у Віцебскай вобласці такой колькасціваноў не мае.
Звоны з'яўляюцца неад'емнай часткай праваслаўнага набажэнства і бясцэннай спадчынай старажытнай культуры. Гэта адзіны музычны інструмент, які выкарыстоўваецца ў праваслаўным набажэнстве, аднак званы ў праваслаўных музыкай не лічацца.
Аднаўленне Свята-Успенскага сабора набліжаецца да завяршэння. Цяпер у царкве вядуцца чыставыя аддзелачныя работы, устаноўлены пазалочаныя панікадзілы, завяршаецца роспіс сцен. Варта адзначыць, што акрамя традыцыйных біблейскіх сюжэтаў на фрэсках будуць намаляваны твары святых беларускай зямлі. Разам з унутранымі работамі завяршаюцца работы па добраўпарадкаванні прылеглай да храма тэрыторыі, уключаючы набярэжныя Заходняй Дзвіны і Віцьбы, якая ўпадае ў яе.
Аднаўленне помніка архітэктуры XVIII стагоддзя было пачата ў 1998 годзе. Тады Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій II заклаў капсулу з памятнай граматай у падмурак храма і асвяціў першы камень на будаўніцтве сабора.
Свята-Успенскі сабор пабудаваны на высокім беразе ля зліцця Віцьбы з Заходняй Дзвіной. Да сярэдзіны 30-х гадоў XX стагоддзя ён быў візітнай карткай Віцебска і ўваходзіў у лік найвелічнейшых храмаў Расійскай імперыі. У 1911 годзе была зроблена нават каляровая фатаграфія яго ўнутранага ўбрання - настолькі прыгожым быў сабор правінцыйнага Віцебска. Будаўніцтва храма пачалося ў 1743 годзе. Аўтарам праекта і кіраўніком будаўнічых работ быў архітэктар Іосіф Фантана. Па некаторых звестках, віцебскі сабор з'яўляўся паменшанай копіяй аднаго з храмаў Рыма, пабудаванага знакамітым архітэктарам Анорыа Лонгі. У 1936 годзе Свята-Успенскі сабор быў разбураны сапёрамі пад камандаваннем Пятра Рыгоранкі, які пазней стаў адным з вядомых дысідэнтаў і праваабаронцаў.
Праект аднаўлення Свята-Успенскага сабора заснаваны на архіўных матэрыялах і з'яўляецца дакладнай копіяй разбуранага. Памер храма - 55 м на 33 м. Вышыня галоўнага купала храма складае каля 50 м, а дзве званіцы ўзняліся ўвышкі амаль на 40 м. Па задуме архітэктараў, да падножжа храма з набярэжнай вядуць шырокія лесвіцы.-0-