Трое чалавек загінулі, яшчэ трое траўмаваныя пры абрушэнні даху былой фермы ў Верхнядзвінскім раёне

18 студзеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Тры чалавекі загінулі, яшчэ трое траўміраваны пры абрушэнні даху былой фермы ў Верхнядзвінскім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў цэнтры прапаганды і навучання пры Віцебскім абласным упраўленні МНС. Трагедыя здарылася днём 17 студзеня ў вёсцы Дубровы на жывёлагадоўчай ферме сельгаспрадпрыемства "Коханавічы", якая не эксплуатуецца і падлягала дэмантажу. Супрацоўнікі раённага аддзела МНС, якія прыбылі на месца, вызвалілі з-пад завалаў траіх мужчын 1961, 1958 і 1960 гадоў нараджэння, якія з рознымі пераломамі і ў стане траўматычнага шоку былі дастаўлены ў цэнтральную раённую бальніцу. Усе пацярпелыя з'яўляюцца работнікамі будаўнічай брыгады прадпрыемства "Коханавічы", якія працавалі на дэмантажы сельгасбудынка. Крыху пазней на месцы абрушэння былі знойдзены целы траіх загінулых, 1973, 1964 і 1958 гадоў нараджэння, таксама работнікаў будбрыгады. Па папярэдніх даных, прычынай абрушэння канструкцый з'яўляецца парушэнне правілаў тэхнікі бяспекі пры дэмантажы фермы. Будынак плошчай амаль 1,3 тыс. кв.м быў пабудаваны ў 1970 годзе, а ў 2007 годзе зняты з балансу прадпрыемства. Абрушэнне даху адбылося па ўсёй плошчы будынка. У цяперашні час праводзіцца праверка.-0-