Тры чалавекі пацярпелі ў ДТЗ у Сянненскім раёне

3 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БелТА/. Тры чалавекі пацярпелі ў ДТЗ у Сенненскім раёне, паведаміла карэспандэнту БелТА начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Алеся Сярэгіна. Аварыя адбылася сёння раніцай каля 7.30 на 4-м км аўтадарогі Сенна-Бешанковічы-Ушачы каля вёскі Каралевічы. Кіроўца "Аўдзі-А8" 1990 года нараджэння пры здзяйсненні абгону сутыкнуўся з аўтобусам "ГАЗ-53 Волгарь", які дастаўляў людзей да месца працы. У выніку сутыкнення аўтобус перавярнуўся. Траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі тры чалавекі, яны дастаўлены ў раённую бальніцу. Прычыны і абставіны дадзенай аварыі ў цяперашні час устанаўліваюцца.-0-