Трое чалавек выратаваны пры пажары сёння апоўначы ў Віцебску
21 ліпеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Тры чалавекі выратаваны пры пажары сёння апоўначы ў Віцебску супрацоўнікамі гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў цэнтры прапаганды і навучання абласнога ўпраўлення МНС.
Здарэнне адбылося ў адным з двухпавярховых жылых дамоў абласнога цэнтра. Да моманту прыбыцця ратавальнікаў агонь ахапіў дзве кватэры на першым і другім паверхах чатырохпад'ездной будыніны, калідоры запаланіў моцны дым. У выніку былі выратаваны з суседніх да ачага ўзгарання кватэр двое мужчын і жанчына, яшчэ трое жыхароў былі эвакуіраваны.
Мяркуемай прычынай пажару з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём непрацуючай гаспадыні (1974 года нараджэння) адной з кватэр. Па гэтым факце праводзіцца разбіральніцтва.
Усяго за 6 месяцаў 2009 года падраздзяленнямі МНС вобласці выратаваны пры пажарах 137 чалавек. Акрамя таго, удалося выратаваць матэрыяльных каштоўнасцей на суму каля Br7,7 млрд., прадухіліць знішчэнне больш за 1,3 тыс. будынкаў, 47 т кармоў, амаль 80 адзінак тэхнікі, 466 галоў жывёлы. Усяго ў першым паўгоддзі на тэрыторыі вобласці зарэгістравана 823 пажары, у якіх загінула 96 чалавек, у тым ліку 6 дзяцей.-0-