Тры дзясяткі веласіпедыстаў далучыліся ў Віцебску да ўдзельнікаў прабегу за мір "Парыж-Масква".

18 жніўня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Тры дзясяткі юных веласіпедыстаў далучыліся сёння ў Віцебску да ўдзельнікаў пятага велапрабегу за мір "Парыж-Масква", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле спорту і турызму Віцебскага гарвыканкама. Удзельнікаў велапрабегу хлебам і соллю сустракала спартыўная грамадскасць абласнога цэнтра, а затым госці разам з далучыўшыміся спартсменамі праехалі па вуліцах горада. Пасля невялікага адпачынку ў гасцінічным комплексе цэнтральнага гарадскога стадыёна веласіпедыстаў чакае экскурсія па абласным цэнтры і знаёмства з музеем Марка Шагала. Ужо заўтра веласіпедысты адправяцца ў Ліёзна, дзе папрошчаюцца з гасціннай Беларуссю і накіруюцца ў расійскую сталіцу. Пяты веламарафон праводзіцца арганізацыяй "Веласіпед за мір і новыя энергіі" ў рамках руху за мір і ўзаемадзеянне паміж народамі. Марафон агульнай працягласцю больш за 4 тыс.км стартаваў 4 ліпеня ў Парыжы і фінішуе 27 жніўня ў Маскве на Чырвонай плошчы. Удзельнікі пятага веламарафону міру "Парыж-Масква-2010", прысвечанага 65-годдзю вызвалення Еўропы ад фашызму, прыбылі ў Беларусь 6 жніўня з Польшчы і ўжо праехалі па рэспубліцы амаль 900 км. Яны пабывалі ў вялікіх і малых гарадах краіны, у тым ліку наведалі Брэст, Кобрын, Нясвіж, Мінск, Лепель, пазнаёміліся з беларусамі і наведалі мясцовыя славутасці. -0-