Тры легкавыя аўтамабілі згарэлі ў гаражным блоку ў Полацкім раёне

25 мая, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Тры легкавыя аўтамабілі згарэлі мінулай ноччу ў блоку дошчаных гаражоў у вёсцы Новыя Гараны Полацкага раёна, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо. На працягу паўгадзіны з моманту паступлення паведамлення аб надзвычайным здарэнні пажар быў ліквідаваны. Аднак агнём быў знішчаны блок з трох дошчаных гаражоў, у якіх знаходзіліся: аўтамабілі "Фальксваген-Пола" 1994 года выпуску, "БМВ-320" 1999 года і "Опель-Рэкорд" 1985 года выпуску. Усе аўтамабілі належалі мясцовым жыхарам. Мяркуемай прычынай пажару ў МНС называюць неасцярожнае абыходжанне з агнём неўстаноўленай асобы.-0-