Тры маладыя навукоўцы Віцебшчыны атрымалі стыпендыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

У лік 94 найлепшых трапілі навуковы супрацоўнік Інстытута тэхнічнай акустыкі НАН Беларусі Дзмітрый Багранец (за распрацоўку і асваенне тэхналогіі нанясення ахоўна-дэкаратыўных пакрыццяў на аснове нітрыду тытану на вырабы стаматалагічнага прызначэння з TiNi-сплаву з памяццю формы); дацэнт Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, кандыдат біялагічных навук Алена Гусакова (за выяўленне новага механізму антыстрэсавага эфекту ёдзмяшчальных гармонаў шчытападобнай залозы ў крыві) і загадчык кафедры Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Аляксандр Казлоў (за распрацоўку новых спосабаў і метадаў кіравання асімптотычнымі характарыстыкамі лінейных нестацыянарных сістэм звычайных дыферэнцыяльных ураўненняў з разрыўнымі і хутка зменлівымі каэфіцыентамі).


Штомесяц яны будуць дадаткова атрымліваць па 350 рублёў.

Наталля Камлёва, «Віцебскія весці». Фота з адкрытых крыніц.