Тры малочныя заводы Віцебскай вобласці атрымалі сертыфікаты ў адпаведнасці з патрабаваннямі Расспажыўнагляду
23 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Тры малоперапрацоўчыя прадпрыемствы Віцебскай вобласці перааформілі дакументы на прадукцыю, якая экспартуецца ў Расійскую Федэрацыю, яшчэ чатыры завяршаюць гэту работу, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці Віцебскага канцэрна "Мяса-малочныя прадукты" Алена Ліфарь.
Сертыфікаты адпаведнасці і санітарна-эпідэміялагічныя заключэнні атрыманы на ўсе 74 віды прадукцыі, якія падлягаюць пераафармленню і якія акцыянерныя таварыствы "Малако" (Віцебск), "Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат" і "Полацкі малочны камбінат" экспартуюць у суседнюю дзяржаву. Выпрабаванні ўзораў праводзілі сертыфікаваныя Распатребнадзорам лабараторыі Пскова і Смаленска.
Акцыянерныя таварыствы "Аршанскі малочны камбінат", "Пастаўскі малочны завод", "Лепельскі малочна-кансервавы камбінат" і "Верхнядзвінскі масласырзавод" ужо перааформілі сертыфікаты на асноўныя віды прадукцыі, якая экспартуецца, - цвёрдыя сыры і сметанковае масла, і завяршаюць работу па атрыманні дазвольных дакументаў на новыя віды прадукцыі, якія мяркуюцца да экспарту.
Як адзначыла Алена Ліфарь, усе малоперапрацоўчыя прадпрыемствы пры абнаўленні асартыменту прадукцыі, якая экспартуецца, у адпаведнасці з патрабаваннямі Распатребнадзора будуць яе ў абавязковым парадку сертыфікаваць.
Па словах спецыяліста, ніякіх значных змен у тэхналагічным працэсе вытворчасці малочнай прадукцыі ў сувязі з новым расійскім тэхрэгламентам на прадпрыемствах не адбылося. Прадукцыя вырабляецца з цэльнага натуральнага малака і адпавядае патрабаванням якасці і бяспекі. Некаторых змен запатрабавала толькі ўпакоўка некаторых вырабаў, бо расійскім рэгламентам прадугледжаны патрабаванні да памеру шрыфта.
У адпаведнасці з дасягнутымі дамоўленасцямі пераафармленне дакументаў на беларускую малочную прадукцыю згодна з расійскімі патрабаваннямі павінна быць завершана да 1 жніўня.-0-