На мінулых выхадных у Віцебскай вобласці адбылося тры пажары на збожжасушылках
17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тры пажары на збожжасушылках адбыліся ў мінулыя выхадныя ў Віцебскай вобласці. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Віцебскім гарадскім упраўленні МНС.
У Лёзненскім раёне ад старшыні сельгаспрадпрыемства "Адаменкі" паступіла паведамленне аб загаранні сушылкі з жытам. У сушылку 2009 года выпуску (12 метраў вышынёй) было загружана 40 т жыта. У выніку аператыўнай работы ратавальнікаў пашкоджанымі апынуліся толькі 50 кг збожжа, астатнія амаль 40 т былі выратаваны.
У Сенненскім раёне ад інжынера РУСП ім. Машэрава паступіла паведамленне аб загаранні такой жа сушылкі. На момант пажару ў яе было загружана 40 т ячменю. Удалося выратаваць 30 т.
У вёсцы Тарасенкі Віцебскага раёна загарэлася збожжасушылка на дровах 2005 года выпуску. У яе было загружана 13 т жыта. Пашкоджана агнём адна тона збожжа, 12 т выратавана.
Ва ўсіх трох выпадках прычынай узгаранняў стала парушэнне правілаў эксплуатацыі цеплагенеруючых прылад і установак. З-за павышанай вільготнасці збожжа адбывалася яго наліванне на сушыльную шахту, што выклікала яго нагрэў з наступным гараннем, растлумачылі ратавальнікі.-0-