Тры прадпрыемствы Віцебскай вобласці адзначаны спецыяльнай узнагародай «Лепшы ў рэгіёне» ў рамках рэспубліканскага конкурсу
Таксама ў рамках гэтага конкурсу выбраны пераможцы ў намінацыях «Харчовыя тавары», «Прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў» і «Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння».
Сярод лідараў апынуліся і прадпрыемствы Віцебскай вобласці: малочнакансервавы і мясакамбінат з Глыбокага, філіял «Талачынскія сыры» ААТ «Віцебскі мясакамбінат», ААТ «Віцебскхлебпрам», ТАА «Юджэн», ААТ «Віцебскдрэў», ПРУП «Віцебскаблгаз», ПУ «Віцебскторф», ААТ «Віцебскі маслаэкстракцыйны завод» і іншыя. З поўным спісам лаўрэатаў можна азнаёміцца на сайце Дзяржстандарту — gosstandart.gov.by.
Акрамя таго, названы самыя ўражлівыя навінкі года — тавары, выпушчаныя з прымяненнем сучасных тэхналогій і матэрыялаў. Іх вырабілі УПП «Глыбоцкі мясакамбінат», ААТ «Віцебскі лікёра-гарэлачны завод «Прыдзвінне», ААТ «Віцязь».
У когорту ўладальнікаў дыплома «Стабільная якасць», а гэта хто станавіўся лаўрэатамі дадзенага спаборніцтва пяць і больш разоў запар, трапілі ААТ «Пастаўскі малочны завод», УПП «Полацкі малочны камбінат» і ПУП «Ніць» грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства глухіх».