Тры прадпрыемствы Віцебскай вобласці ўдастоены знака якасці «ГУСТ»
Сёлета ў конкурсе-дэгустацыі «ГУСТ» (Гарант поспеху сучасных тавараў), які праводзіўся з 30 кастрычніка па 30 лістапада, прынялі ўдзел больш за 100 беларускіх вытворцаў безалкагольных і алкагольных напояў, харчовых прадуктаў у хлебапякарскай, кандытарскай, агародніннай, малочнай і мясной галінах харчовай індустрыі.
Прадукцыя 15 прадпрыемстваў удастоена ўзнагарод і атрымала права маркіравацца знакам якасці «ГУСТ». Сярод пераможцаў ёсць і прыдзвінскія вытворцы: ААТ «Глыбоцкі мясакамбінат»
», «Віцебскі лікёра-гарэлачны завод «Прыдзвінне», а таксама СААТ «Вітконпрадукт». Так трымаць!
Нагадаем, конкурс-дэгустацыя «ГУСТ» на лепшы прадукт праводзіцца з 2001 года пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, а таксама Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі. Яго мэтамі з'яўляюцца павышэнне канкурэнтаздольнасці айчыннай прадукцыі, прасоўванне беларускіх тавараў на ўнутраным і знешнім рынках, укараненне сучасных упаковачных тэхналогій сусветнага ўзроўню, стымуляванне вытворчасці імпартазамяшчальных прадуктаў харчавання.
Алена Сыс, "Віцебскія весці"