Тры правераныя райпо ў Віцебскай вобласці закуплялі сельгаспрадукцыю ў перакрутчыкаў і займаліся прыпіскамі

13 красавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Тры правераныя райпо ў Віцебскай вобласці закуплялі сельгаспрадукцыю ў перакупшчыкаў і займаліся прыпіскамі аб'ёмаў закупак у насельніцтва звыш сельгаспрадукцыі. Такія высновы зроблены Полацкім міжрайкамітэтам пасля праверкі дзейнасці Верхнядзвінскага, Мёрскага, Расонскага раённых спажывецкіх таварыстваў за апошнія два гады, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе КДВ Віцебскай вобласці. Як было ўстаноўлена, райпо не выконвалі адну з асноўных задач спажывецкай кааперацыі - закупку ў грамадзян прадукцыі, выгадаванай на прыналежных ім зямельных участках. Ніводнае праверанае райпо не дасягнула прагнозных паказчыкаў па тэмпах росту аб'ёму нарыхтоўчага абароту ад насельніцтва, а як паказала праверка, і фактычныя паказчыкі былі дасягнуты за кошт прыпісак у аб'ём нарыхтоўчага абароту ад насельніцтва закупак прадукцыі ў сельскагаспадарчых арганізацый і ў грамадзян, якія займаюцца яе скупкай і перапродажам у райпо, чым скажаліся дадзеныя дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, а грамадзянам неабгрунтавана прадастаўлялася льгота па падаходным падатку. Так, праверкамі ўстаноўлены факты, калі нарыхтоўшчыкі райпо, купляючы бульбу ў сельскагаспадарчых і іншых арганізацыях, прыёмныя квітанцыі афармлялі як закупку ад насельніцтва на фізічных асоб. Напрыклад, нарыхтоўшчык Верхнядзвінскага райпо аформіў прыёмныя квітанцыі на закупку 34,2 т бульбы на суму Br20,5 млн. нібыта ў жыхароў Браслаўскага раёна. Аднак, як высветлілася, гэту бульбу здаў перакупшчык, які купіў яе ў сельгаспрадпрыемства па цане Вr500 за 1 кг, а перапрадаў райпо па цане Вr600 за кг. У выніку дзелец атрымаў нелегальныя даходы, а бюджэт недалічыўся Вr2,5 млн. падаткаў. У Верхнядзвінскім і Расонскім райпо практыкавалася закупка сельгаспрадукцыі ад грамадзян па падробленых даведках. Такім спосабам нарыхтоўшчыкамі Верхнядзвінскага райпо закуплена сельгаспрадукцыя на агульную суму Br19,3 млн. ад шасці грамадзян Радастоўскага сельсавета Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У Расонскім райпо аформлены прыёмныя квітанцыі на закупку 8 галоў буйной рагатай жывёлы на агульную суму Br13 млн. ад чатырох жыхароў вёскі Янкавічы Расонскага раёна, агародніны на суму Br18 млн. ад грамадзян Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. У бухгалтарскіх дакументах знаходзіліся ксеракопіі даведак з сельскіх саветаў, на падставе якіх фізічныя асобы вызваляліся ад выплаты падаходнага падатку. Як устаноўлена, пазначаныя ў даведках грамадзяне на тэрыторыі сельвыканкамаў не зарэгістраваны і не пражываюць, даведкі імі не запытваліся і не выдаваліся, пазначаныя адрасы ў даведках не існуюць. Прычым адны і тыя ж ксеракопіі падробленых даведак скупшчыкі сельгаспрадукцыі прадастаўлялі ў Верхнядзвінскае, Мёрскае і Расонскае райпо. Па інфармацыі Драгічынскага райвыканкама, вуглавы штамп Радастоўскага сельскага савета, які выкарыстоўваецца на даведках, не існуе, а адбітак гербавай пячаткі - падроблены. Дарэчы, фіктыўныя даведкі з такім штампам фіксуюцца ўжо на працягу апошніх сямі гадоў. Яшчэ па адной схеме нарыхтоўшчыкі гэтых райпо скуплялі сельгаспрадукцыю ў перакупшчыкаў, а дакументы афармлялі на грамадзян, якія прадавалі выгадаваную прадукцыю скупшчыкам па месцы свайго жыхарства або наогул яе не вырошчвалі. У Расонскім райпо ўстаноўлены 12 фактаў нарыхтоўкі сельгаспрадукцыі на суму Br99 млн. у Мёрскім - 16 на суму Br68 млн. З 13 жыхароў вёскі Вялікае Малешава Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, пазначаных у ведамасці на закупку агародніны Верхнядзвінскага райпо, толькі адзін грамадзянін вырошчваў агародніну, якую прадаваў іх у вёсцы Альшаны Брэсцкай вобласці. Нарыхтоўшчыкі Расонскага і Верхнядзвінскага райпо дакументальна аформілі цыбулю ў колькасці 29,2 т на суму Br42,8 млн. на жыхароў Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці і Полацкага раёна, якія яе наогул не вырошчвалі. Не абышліся нарыхтоўшчыкі і без фальсіфікацыі даведак, без выпраўлення колькасці здадзенай прадукцыі. Акрамя таго, яны не заўсёды ў даведках на рэалізацыю выгадаванай грамадзянамі прадукцыі ўказвалі аб'ём прынятай прадукцыі, як гэта ўстаноўлена заканадаўча формай даведкі. З-за гэтага райпо не маглі ажыццяўляць кантроль за агульным аб'ёмам прынятай прадукцыі і праводзіць вылічэнне і ўтрыманне падаходнага падатку. На думку супрацоўнікаў КДВ, у правераных райпо не забяспечваўся кантроль за афармленнем дакументаў і сапраўднасцю даведак, за выдачай грашовых сродкаў асобам, пазначаным у даведках на рэалізацыю выгадаванай прадукцыі. Закупляючы прадукцыю ў перакупшчыкаў, у райпо ствараліся ўмовы для атрымання фізічнымі асобамі нелегальных даходаў, а работнікамі нарыхтоўчай галіны незаконна прадастаўлялася ім льгота па падаходным падатку. Як следства, нарыхтоўшчыкамі Верхнядзвінскага райпо з пастаўшчыкоў сельгаспрадукцыі не быў устрыманы падаходны падатак у суме Br33,6 млн., Мёрскага райпо - у суме Br10,9 млн. Расонскага райпо - у суме Br34,6 млн., які падлягае пералічэнню ў бюджэт. За невыкананне або выкананне не ў поўным аб'ёме абавязку па ўтрыманні і пералічэнні сумы падатку спажывецкія таварыствы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў памеры 20% ад сумы, якая падлягае ўтрыманню і пералічэнню. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты касіры райпо за парушэнне касірскай дысцыпліны. Матэрыялы праверак накіраваны ў праваахоўныя органы для прававой ацэнкі дзеянням службовых асоб і ў адпаведныя раённыя выканаўчыя камітэты для рэагавання.-0-