Тры раёны Віцебскай вобласці завяршылі сяўбу асноўных збожжавых культур

29 красавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Гаспадаркі Глыбоцкага, Чашніцкага і Докшыцкага раёнаў першымі ў Віцебскай вобласці завяршылі сяўбу збожжавых і зернебабовых культур і цяпер вядуць перасяў загінулых азімых. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. Паводле даных на 29 красавіка, усяго ў вобласці яравыя культуры пасеяны на плошчы каля 235 тыс. га, што складае 58% да задання. У 2010 годзе на аналагічную дату было пасеяна амаль 161 тыс. га, або 41% да задання. Аграрыі вобласці штодня засеваюць да 22 тыс. га, упершыню за апошнія гады набраўшы такі высокі тэмп пасяўных работ. Так, гаспадаркі засеялі каля 208 тыс. га збожжавымі і зернебабовымі культурамі (з улікам перасяву загінулых азімых культур), што складае амаль 68% да задання. У прыватнасці, гаспадаркі завяршаюць сяўбу піваварнага ячменю, які ўжо займае звыш 21 тыс. га, або каля 90% да плана. Разам з тым па вобласці ўсяго трэба перасеяць каля 51,3 тыс. га загінулых азімых збожжавых. Гаспадаркі Верхнядзвінскага, Дубровенскага, Аршанскага, Чашніцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў завяршылі сяўбу яравога рапсу. У цэлым па вобласці гэтая культура пасеяна на плошчы 5,8 тыс. га, што складае амаль 45% да плана. Акрамя таго, лён пасеяны на плошчы звыш 10 тыс. га, або 52% да плана. Завяршыць сяўбу на ільняным полі мяркуецца на працягу 5-6 найбліжэйшых дзён. У цэлым па вобласці яравыя збожжавыя і зернебабовыя плануецца пасеяць на плошчы каля 257 тыс. га, пад лён адведзена 20 тыс. га, яравы рапс будзе пасеяны на 13,1 тыс. га, пасевы кукурузы зоймуць 100 тыс. га.-0-