Тры ўстановы адукацыі дабудуюць у Віцебскай вобласці ў 2016 годзе
Віцебская вобласць у 2016 годзе мае намер завяршыць будаўніцтва трох аб'ектаў сістэмы адукацыі. Пра гэта сёння паведаміў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, першы намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама Леанід Сцяпанаў перад пачаткам падагульнянай калегіі ўпраўлення.
"Капітальныя ўкладанні на гэты год невялікія. Будзе весціся будаўніцтва 8 аб'ектаў, 3 з якіх плануем завяршыць. Так мы маем намер дабудаваць комплекс дзіцячы сад - пачатковая школа ў Наваполацку, разлічваем здаць у эксплуатацыю дзіцячы сад у Глыбокім і дзіцячы сад у Віцебску. Будзе працягнута будаўніцтва дзіцячага саду ў Оршы, запланавана выдзяленне фінансаў на ўзвядзенне школы ў вёсцы Літусава, завяршэнне басейна ў адной са школ абласнога цэнтра і інш.", - сказаў Леанід Сцяпанаў.
У цэлым фінансаванне сістэмы адукацыі ў абласным бюджэце гэтага года займае больш за 31%, у грашовым выразе гэта больш за Br5 трлн. "Сума значная, і нам вельмі важна эфектыўна расходаваць гэтыя сродкі, каб павышаць і якасць адукацыі, і заработную плату педагогаў. Гэтыя дзве задачы звязаны ў адно - якасная праца педагога павінна добра аплачвацца", - падкрэсліў першы намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі.
Алена Ціханава, БелТА.
Пры любым выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на belta.by абавязковая
Чытаць цалкам: http://www.belta.by/regions/view/tri-uchrezhdenija-obrazovanija-dostrojat-v-vitebskoj-oblasti-v-2016-godu-180290-2016/
Пры любым выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на belta.by абавязковая