Тры часовыя турыстычна-інфармацыйныя цэнтры будуць працаваць у дні «Славянскага базару ў Віцебску».
Тры часовыя турысцка-інфармацыйныя цэнтры будуць працаваць ў дні Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» з 14 па 18 ліпеня (на вул. Замкавая, 4, пл. Свабоды, вул. Суворава).
У турысцка-інфармацыйных цэнтрах можна атрымаць інфармацыю, дзе і як правесці вольны час, пазнаёміцца з славутасцямі Віцебшчыны, прыняць удзел у культурных мерапрыемствах фестывалю і экскурсійных праграмах.
16 і 17 ліпеня работнікамі турцэнтраў стануць студэнты гістарычнага факультэта ВДУ імя П.М. Машэрава. Яны правядуць тры бясплатныя экскурсіі ў рамках акцыі ”Любімаму гораду прысвячаецца…“: мастацкую - ”Над горадам: ад Шагала да StreetSkills“; літаратурную - ”Хатабыч і Дуброўскі: літаратурны Віцебск“; музычную ”Мелодыі віцебскіх вуліц“.
У фестывальныя дні на выставе-прэзентацыі ”Віцебшчына турыстычная“ патэнцыял рэгіёна прадставяць ДУ ”Санаторый ”Лясное“ КДБ Рэспублікі Беларусь, Турысцкі комплекс ”Чырвоны бор“ ТАА ”Інтэрсервіс“ і іншыя арганізацыі аздараўленчага, экалагічнага і паляўнічага турызму.
Святлана Дзядзінкіна,
галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення
ідэалагічнай работы, культуры
і па справах моладзі аблвыканкама.